Спадчына: Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава
Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:29
2017 г. — 70 гадоў з часу адкрыцця спецыяльнага рамеснага вучылішча № 26 швейнікаў у г. Брэсце (УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава»; 1947)
Па рашэнні Савета Міністраў СССР у жніўні 1947 года ў г. Брэсце адкрылі спецыялізаванае рамеснае вучылішча швейнікаў. У лютым наступнага года ў будынку на вуліцы Кірава ўжо пачыналі сваё навучанне 310 дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў ва ўзросце 12–15 гадоў з адукацыяй 3–5 класаў. Першым дырэктарам прызначылі Рыгора Ігнаценку, яго намеснікам па вучэбна-выхаваўчай рабоце стала Фаіна Георгіеўна Тронкіна, былая партызанка, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені.